У Гродне 14 ліпеня затрымалі Уладзіміра Родчанку, які ездзіў на аўтамабілі з БЧБ-сцягам. Яго даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Пазней яго вызвалілі, але аўтамабіль пакуль не вярнулі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Ці складалі на яго пратакол, невядома. У Гродне ў той дзень затрымалі каля дзесяці чалавек, паведамляюць крыніцы Hrodna.life. Спраўдзіць гэта пакуль не ўдалося.
Увечары 14 ліпеня пасля аб’явы вынікаў рэгістрацыі на цэнтральную плошчу Гродна выйшла міліцыя і гродзенцы. Паведамляюць, што ў пікавыя моманты было каля 300 чалавек. Людзі пляскалі і крычалі «Жыве Беларусь!». На самой плошчы затрыманняў не было.
Падобныя падзеі адбываліся ў іншых гарадах. У Мінску, Пружанах, Брэсце, Гомелі, Салігорску і Бабруйску адбыліся затрыманні. У вялікіх гарадах АМАП жорстка затрымліваў людзей, якія выйшлі на вуліцы. Некаторых адпусцілі. Затрымлівалі ў тым ліку непаўналетніх, журналістаў, грамадзянінаў замежных дзяржаў. Пакуль вядома пра 253 затрыманні.
Гродненцы и ОМОН вышли на Советскую после регистрации кандидатов в президенты
Смотрите, как в Гродно люди вышли на стихийную акцию протеста