Навіны

«Гэта мой подарунак гораду». У центры Гродна з’явілася вулічнае піяніна

11 ліпеня на вуліцы Савецкай ля кавярні «Джезва» усталявалі «вулічнае піяніна». Сыграць на музычным інструменце можа любы ахвотны.

Піяніна ў цэнтры горада з’явілася дзякуючы вулічнаму музыканту Аляксандру Зіміну. Ён хоча, каб «вулічных піяніна» у Гродне стала яшчэ больш, а ідэя стала гарадскім праектам. Першы музычны інструмент ён усталяваў на летняй пляцоўцы кавярні «Джезва». Гэта ўласнае піяніна музыканта.

Чытай таксама: Перед открытием Биг-мини фестиваля в центре Гродно появилось «городское пианино»

«Мой праект называецца „вулічныя піяніна Гродна“. Гэта такі падарунак гораду. У планах ўсталяваць некалькі інструментаў у цэнтры, хочацца яго зрабіць больш прывабным для турыстаў і гараджан», — распавёў Hrodna.life Аляксандр.

Чытайце таксама: Вулічны музыкант Аляксандр Зімін здзівіў ігрой на фартэпіяна (не ўсе ведалі)

Другое піяніна музыка хоча ўсталяваць на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу. Зараз Зімін вядзе перамовы з Міністэрствам транспарту і кіраўніцтвам вакзала ў Гродне.

Вулічны музыкант Аляксандр Зімін вядомы ў горадзе ігрою на хэндпане. З гэтым інструментам ён выступае на Савецкай ужо некалькі гадоў. Падчас пандэміі Аляксандр уладкаваўся дворнікам у дзіцячую бальніцу.

У многіх гарадах Еўропы ўстаноўлены вулічныя піяніна, дзе можа іграць кожны ахвотны.

Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу таксама ёсць некалькі грамадскіх піяніна. Днём і ноччу пецярбужцы ладзілі фартэпіянныя канцэрты і танцы ў стылі бугі-вугі. Некаторыя жыхары былі незадаволеныя выступамі і адзін з інструментаў залілі цэментам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025