11 ліпеня на вуліцы Савецкай ля кавярні «Джезва» усталявалі “вулічнае піяніна”. Сыграць на музычным інструменце можа любы ахвотны.

Піяніна ў цэнтры горада з’явілася дзякуючы вулічнаму музыканту Аляксандру Зіміну. Ён хоча, каб “вулічных піяніна” у Гродне стала яшчэ больш, а ідэя стала гарадскім праектам. Першы музычны інструмент ён усталяваў на летняй пляцоўцы кавярні «Джезва». Гэта ўласнае піяніна музыканта.

Чытай таксама: Перед открытием Биг-мини фестиваля в центре Гродно появилось “городское пианино”

https://www.youtube.com/watch?v=-bVWtGhEnBk&feature=youtu.be

«Мой праект называецца «вулічныя піяніна Гродна». Гэта такі падарунак гораду. У планах ўсталяваць некалькі інструментаў у цэнтры, хочацца яго зрабіць больш прывабным для турыстаў і гараджан», – распавёў Hrodna.life Аляксандр.

Чытайце таксама: Вулічны музыкант Аляксандр Зімін здзівіў ігрой на фартэпіяна (не ўсе ведалі)

Другое піяніна музыка хоча ўсталяваць на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу. Зараз Зімін вядзе перамовы з Міністэрствам транспарту і кіраўніцтвам вакзала ў Гродне.

https://www.facebook.com/100010844204493/videos/1208392912865504/

Вулічны музыкант Аляксандр Зімін вядомы ў горадзе ігрою на хэндпане. З гэтым інструментам ён выступае на Савецкай ужо некалькі гадоў. Падчас пандэміі Аляксандр уладкаваўся дворнікам у дзіцячую бальніцу.

У многіх гарадах Еўропы ўстаноўлены вулічныя піяніна, дзе можа іграць кожны ахвотны.

Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу таксама ёсць некалькі грамадскіх піяніна. Днём і ноччу пецярбужцы ладзілі фартэпіянныя канцэрты і танцы ў стылі бугі-вугі. Некаторыя жыхары былі незадаволеныя выступамі і адзін з інструментаў залілі цэментам.

«Гэта мой подарунак гораду». У центры Гродна з'явілася вулічнае піяніна