Члены ЦВК аднагалосна прагаласавалі за адмову ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на прэзідэнцкія выбары па прапанове Лідзіі Ярмошынай. Прычына — неадпаведнасць дэкларацыі аб даходах і маёмасці і ўдзел замежнай арганізацыі ў яго выбарчай кампаніі. Ліст з Камітэта дзяржкантролю, у якім сказана, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай, «якая адмывала грошы», падчас пасяджэння ЦВК зачытала Лідзія Ярмошына. Адмовілі ў рэгістрацыі і Валерыю Цапкале, якому не хапіла прызнаных подпісаў. Астатнія прэтэндэнты, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю, атрымалі пасведчанні кандыдатаў.
За сваё вылучэнне Віктар Бабарыка здаў у камісіі 367 179 подпісаў, пасля праверак сапраўднымі былі прызнаныя 165 744 подпісы.
13 ліпеня давераныя асобы Бабарыкі былі запрошаныя ў ЦВК, дзе іх азнаёмілі з вынікамі праверкі дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Па выніках праверкі фармальных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі не было.
Кіраўнічка ЦВК адзначыла, што ў Бабарыкі ў дэкларацыі не пазначаны некалькі лічбаў: кешбэк ад Белгазпрамбанка — 283 рубля 43 капейкі, і даход па ўкладах — 1263 даляра, 0,05 еўра, што не з’яўляецца памылкай і тымі 20% неадзначанымі даходамі, з-за якіх яго могуць не зарэгістраваць.
Але, як адзначыла Ярмошына, «разам з тым» у ЦВК паступіў ліст ад Камітэта дзяржкантролю, у якім пазначана, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай, «якая адмывала грошы». У лісце былі нават пратаколы допыту.
— Магу толькі пажартаваць, што хабар не адлюстроўваюцца ў дэкларацыі, але факт ёсць, — працытаваў Лідзію Ярмошыну Оnliner. — Таксама Дзяржкантроль мае дадзеныя аб выкарыстанні Бабарыкам замежнай грашовай дапамогі.
За замежную дапамогу палічылі тое, што сябры ініцыятыўнай групы, работнікі «Белгазпрамбанка», у службовы час займаліся прасоўваннем прэтэндэнта ў кандыдаты за грошы банка, які з’яўляецца ўласнасцю Расіі.
Прадстаўнік Віктара Бабарыка аспрэчыў сказанае Лідзіяй Ярмошынай, адзначыўшы, што агучылі сутнасць абвінавачання ў крымінальнай справе, якая зараз расследуецца, па ёй не вынесены прысуд. Паводле яго слоў, калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то ў любы момант можна адмяніць рэгістрацыю асобы ў якасці кандыдата. «Гэта не фінансаванне, а, можа быць, толькі парушэнне працоўнай дысцыпліны», — пракаментаваў прадстаўнік штаба другую прычыну для адмовы.
Адмоўлена ў рэгістрацыі таксама і Валерыю Цапкалу. Раней яго штаб сцвярджаў, што за яго вылучэнне ў кандыдаты сабралі больш за 200 тысяч подпісаў, пасля зверкі ў выбаркамы здалі 160 тысяч. Аднак Цэнтрвыбаркам прызнаў толькі 75 тысяч, што недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
Таксама праверка ЦВК паказала, што жонка Валерыя Цапкалы не паказала, што ў яе ва ўласнасці ёсць акцыі «Прыёрбанка». Па словах супрацоўніцы ЦВК, гэта істотная неадпаведнасць.
Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты аднагалосна па прапанове Лідзіі Ярмошынай. Перад гэтым ЦВК абмяркоўваў, ці ўлічваць неўнясенне ў дэкларацыю дома ў Гомельскай вобласці як істотнае парушэнне. Ціханоўская патлумачыла, што запушчаны працэс аспрэчвання ўгоды, і яна не ведае выніку, бо ўсе дакументы канфіскаваныя, а БРТІ не дае інфармацыю без даверанасці ад мужа.
У дакументах Ганны Канапацкай не выявілі ніякіх парушэньняў, яе зарэгістравалі. Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачня і Аляксандра Лукашэнку таксама зарэгістравалі аднагалосна.
У звароце да ЦВК Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што ідзе на выбары, бо Беларусі патрэбны новы прэзідэнт, і няма кандыдата з падтрымкай большасці.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…