У Беларусі на 13 ліпеня зарэгістраваныя 65 114 (+182) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 55 492 (+112) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі — 468 (+4) пацыентаў.

Усяго праведзена 1 141 580 тэстаў.

У людзей, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, імунітэт можа змяншацца ўсяго за тры месяцы. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія даследавалі 65 брытанцаў. Папярэднія вынікі даследавання аўтары апублікавалі ў электроннай навуковай бібліятэцы medRxiv. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на Guardian.

У даследаванні ўдзельнічалі 96 пацыентаў і медработнікаў двух лонданскіх бальніц. Праз тры тыдні пасля з’яўлення сімптомаў у крыві доследных назіралася максімальная колькасць антыцелаў - часціц, якія арганізм выпрацоўвае для барацьбы з інфекцыямі. На той момант дастаткова моцны імунітэт да COVID-19 быў у 60% даследаваных пацыентаў.

Праз тры месяцы такі ж узровень імуннага адказу захавалі толькі 17% удзельнікаў даследавання. За гэты ж час колькасць спецыфічных антыцелаў падала ў крыві людзей да ўзроўню ў 23 разы ніжэй за першапачатковы. У некаторых іх амаль не было.

Вядучы аўтар даследавання Кэці Дорас выказала здагадку, што высновы даследавання могуць мець важнае значэнне, паколькі многія навукоўцы працуюць над вакцынай ад COVID-19. «Калі інфекцыя прыводзіць да такога ўзроўню антыцелаў, якія знікаюць за два-тры месяцы, то з вакцынай, магчыма, адбудзецца тое ж самае. Людзям можа спатрэбіцца паўторная імунізацыя, бо аднаго прыёму вакцыны можа быць недастаткова», — заключыла Дорас.