Юліі Карначавай у Гродне прысудзілі да 20 базавых вулічынь штрафу. Яе судзілі 13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Гродна за ўдзел у «Ланцугу салідарнасці», які адбыўся 19 чэрвеня, паведамляе harodniaspring.org.

Міліцыя склала пратакол на Юлію за ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — ч.1 арт.23.34 КоАП. Справу Юліі Карначавай разглядаў суддзя Руслан Гурын.

«Нічога новага, усё як звычайна — ёсць абвінавачванне, ёсць рашэнне, якое падрыхтавана хутчэй за ўсё загадзя», — расказала Юлія r**yja.com. Яна не працуе, мае дваіх непаўнагадовых дзяцей. «Буду спадзявацца, што хтосьці дапаможа. У мяне няма такіх грошай», — сказала яна.

Суддзя Руслан Гурын выдаліў з судовай залы Мікалая Саляніка, паколькі той не ўстаў, калі Гурын зайшоў у залу. Гурын выклікаў міліцыянтаў і Саляніка выцягнулі з залы сілай.

Актывістцы прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь за ўдзел у акцыі салідарнасці ў Гродне
Фота: harodniaspring.org

У той жа дзень судзілі Ежы Грыгенчу за ўдзел у тым жа мерапрыемстве. Яму прысудзілі арышт — 10 сутак.

Анна Канопацкая приехала в Гродно поддержать в суде активиста

В Гродно прошла акция солидарности с задержанными