Па стане на 11 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 767 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 54 919 пацыентаў, 459 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 163 новыя выпадкі хваробы, паводле афіцыйных звестак, памерлі 5 чалавек, 665 пацыентаў выпісалі.

За перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 123 158 тэстаў. За апошнія суткі было зроблена 11 544 тэсты.

Міністэрства аховы здароўя: станоўчая дынаміка

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік падчас наведвання Ліды падкрэсліў, што апошнія тыдні назіраецца ўстойлівая станоўчая дынаміка па захварэлых.

— Гэта тычыцца як колькасці выяўленых выпадкаў інфікавання, так і (што найбольш важна) колькасці ўскладненых формаў захворвання. Гэта тыя пацыенты, у якіх коронавирусная інфекцыя ўскладняецца пнеўманіямі, — адзначыў Каранік. — За апошні месяц колькасць інфікаваных знізілася ў некалькі разоў і колькасць пнеўманій таксама зменшылася ў некалькі разоў. Гэта дае магчымасць праводзіць адваротнае перапрафіляванне ложкавага фонду. Гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў без выключэння нашай краіны. Бальніцы вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання.

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя правярае гатоўнасць медустаноў на выпадак другой хвалі COVID-19.

У свеце ўсё наадварот

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што сітуацыя з каранавірусам ў свеце пагаршаецца, і большасці краін пакуль не ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль, піша The Guardian.

«Цяпер у СААЗ зафіксавана больш за 11,8 млн выпадкаў COVID-19. Больш як 544 тысяч жыццяў страчана. Пандэмія па-ранейшаму паскараецца», — сказаў кіраўнік СААЗ Тедрас Гебрэесус.

Паводле яго, за апошнія шэсць тыдняў агульная колькасць выпадкаў падвоілася.

Хроніка каранавіруса ў Гродне