Людзі і справы

Гродзенца будуць судзіць за «Ланцуг салідарнасці»

Ежы Грыгенчу будуць судзіць 13 ліпеня за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «Ланцуг салідарнасці», якое прайшло ў Гродне 19 чэрвеня.

30 чэрвеня на грамадска-палітычнага актывіста склалі пратакол па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф у ад 20 да 50 базавых велічынь (540−1350 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

«Я яшчэ не даваў ніякіх паказанняў, распавяду пра ўсё ў судзе. Працэс адкрыты, таму запрашаю гродзенцаў паглядзець, як у нас працуе правасуддзе», — распавёў Грыгенча Hrodna.life.

Судзіць гродзенца будуць у судзе Ленінскага раёна 13 ліпеня. Пачатак у 10:00.

Што гэта за акцыя, за якую судзяць Ежы Грыгенчу?

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці з вязнямі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Усяго ў ланцугу стаяла каля 600 чалавек. Пазней акцыі паўтараліся, але ўжо не былі такімі масавымі. На апошняй акцыі затрымалі шэсць чалавек. Над імі ідуць суды.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе паводле таго ж артыкулу яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025