5 000 чалавек у Гродзенскай вобласці звярнуліся да Цапкалы, каб пацвердзіць подпіс

На раніцу 8 ліпеня 5 000 чалавек у Гродзенскай вобласці звярнуліся да Валерыя Цапкалы, каб вярнуць свой подпіс за яго ў камісіі. Усяго да яго звярнуліся 42 000 чалавек.

Усяго звярнулася:

  • Па Беларусі - 42 189;
  • Мінск — 17 044;
  • Брэсцкая вобласць — 3 636;
  • Віцебская вобласць — 2 607;
  • Гомельская вобласць — 2 932;
  • Гродзенская вобласць — 5 471;
  • Мінская вобласць — 7 650;
  • Магілёўская вобласць — 2 849.

У штабе Цапкала сабралі 212 000 подпісаў. 160 000 подпісаў перадалі ў выбарчыя камісіі. У камісіях прызналі 75 000 подпісаў. Гэтага недастаткова, каб Валерыя Цапкалу зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Пасля гэтага ён заявіў, што «будзе змагацца за кожны подпіс».

Гродненцы пишут заявления о признании их подписей за претендентов. Штаб Цепкало: «Подадим жалобу в суд»

Комиссия Ленинского района Гродно не признала ни одной подписи за Валерия Цепкало

 — Мы гатовыя і поўныя рашучасці абараняць кожны аддадзены вамі подпіс. Нашай камандай распрацаваны выразны алгарытм, з дапамогай якога вы можаце верыфікаваць ваш подпіс, пацвердзіць, што вы ёсць, даказаць сабе і ўсёй краіне, што нас на самай справе вельмі-вельмі шмат! — паведамляюць у штабе.

Выбаршчыкам прапануюць запоўніць форму на старонцы або адправіць інфармацыю з дапамогай Telegram-бота. Далей ім паведамяць, ці быў подпіс прыняты або забракаваны. Калі подпіс быў прызнаны несапраўдным, штаб перадасць інструкцыю для далейшых дзеянняў.

Каго зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, стане вядома 14 ліпеня. З 14 ліпеня да 8 жніўня будзе праходзіць агітацыя. 9 жніўня пройдуць выбары прэзідэнта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025