Саўладальнікі фандрайзінгавай пляцоўкі MolaMola атрымалі афіцыйны адказ аб блакаванні рахункаў «Хайв Проджэкт» (праекты Ulej, MolaMola), якога чакалі з 11 чэрвеня.

«Прыпыненыя ў адпаведнасці з артыкулам 11 закона 165−3: аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», — цытуе адказ Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК сузаснавальнік MolaMola Антон Матолька.

Акрамя таго, у сувязі з блакаваннем рахункаў праекты не могуць разлічыцца за выкананую працу з праграмістамі і падрадчыкамі, заплаціць зарплату супрацоўнікам і аплаціць арэнду офіса.

Увечары 11 чэрвеня заблакавалі плацяжы на пляцоўцы па зборы сродкаў MolaMola, на якой беларусы збіралі дзесяткі і сотні тысяч рублёў на дапамогу медыкам. MolaMola — фандрайзінгавая платформа, запушчаная з дапамогай краўдфандынгавай платформы Ulej.by, чыім фінансава-тэхналагічным партнёрам з’яўляецца Белгазпрамбанк. Таксама на платформе збіралі сродку на дапамогу рэпрэсаваным беларусам і іх сем’ям.

Чытайце таксама: Колькі грошай сабрала кампанія ByCovid19 і што купілі на гэтыя грошы для мэдыкаў?