6 чэрвеня прайшоў суд у дачыненні да Яўгена Клімука са Скідзеля, каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродне, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яго асудзілі на штраф у памеры 15 базавых велічынь. Сцяг «Страна для жизни», з якім ён ездзіў на аўтамабілі, знішчаць, паведамляюць праваабаронцы.

Аўтамабіль аддадуць пасля уступленне пастановы ў сілу. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, тэлефон вернуць пасля выплаты штрафу.

Раніцай 3 ліпеня сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Скідзеля Яўген Клімук выклікалі ў РАУС, а пазней змясцілі ў ІЧУ.

За некалькі дзён да гэтага ў яго канфіскавалі аўтамабіль і тэлефон за язду на машыне са сцягам, а 3-га ліпеня змясцілі ў ІЧУ, прад’явіўшы арт. 23.34 КаАП. У ІЧУ ён прабыў да панядзелка, 6 ліпеня.