У аварыйна-выратавальнай частцы № 4 правядуць рамонт. Плануецца цеплавая мадэрнізацыя фасада будынка з заменай даху і добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі, паведамляе grodnonews.by. Рамонт пройдзе перад III Форумам рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў кастрычніку.
На тэрыторыі часткі размешчана вучэбна-трэніровачная вежа для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і спортпляцоўка. Яны таксама абновяцца і набудуць сучасны выгляд. Рамонт правядуць за сродкі рэспубліканскага бюджэту — выдзелена каля 500 тысяч рублёў. Завершаць працы ў верасні 2020 года.
Гісторыя пажарнай часткі пачалася ў 1940 годзе. Тады яна размяшчалася на вуліцы Гарнавых. Яе асноўнай задачай была ахова леванабярэжнай часткі Гродна ад пажараў. Праз час было прынята рашэнне пабудаваць новае пажарнае дэпо. Месца было абрана на ўзвышшы па вуліцы Чырвонагвардзейскай. У эксплуатацыю будынак ўвялі ў 1958 годзе. З тых часоў кардыяльны рамонт тут не праводзіўся. Радыус выезду трох змен ратавальнікаў ПАВЧ-4 — увесь Кастрычніцкі раён.