У вялікую аб’язную магістраль закладзена стратэгія развіцця і росту горада мінімум на 50 гадоў наперад. Гаворка ідзе як аб новых жылых забудовах, так і аб прамысловых зонах, распавёў grodnonews.by Уладзімір Дзяшко.
Канцэпцыя вялікага кальца прадумана да дробязяў. Пасля трасы М6 дарога выйдзе на праспект Касманаўтаў, перасякаючы Скідзельскую шашу. У перспектыве новая кальцавая магістраль праляжа ў раёне вуліцы Карскага і выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.
— Малады мікрараён Паўднёвы — гэта 75 000 чалавек у перспектыве, Грандзічы — 65 000. Вялікая кальцавая магістраль стане самым кароткім і хуткім спосабам зносін паміж гэтымі двума жылымі «анклавамі». У заходняй частцы кальца — выхад да Аўгустоўскага канала, што, безумоўна, выгадна турызму. КБМ атрымае кароткі доступ да сыравіннай базы. Акрамя таго, увесь транзітны транспарт, які ідзе ў мінскім напрамку з Польшчы і Літвы і назад, зможа не заязджаць у горад, а рухацца ў аб’езд па кольцы. Гэта, пагадзіцеся, вялікі лагістычны плюс, — растлумачыў Уладзімір Дзяшко.
Будаўніцтва знешняй аб’язной магістралі вакол Гродна з рэканструкцыяй старога чыгуначнага моста пад чатырохпалосны аўтамабільны з выхадам на М6 ідзе некалькі гадоў. Працягласць моста — прыкладна 280 метраў. У 1960-я гады падчас узвядзення планавалася, што па ім пойдуць вайсковыя чыгуначныя склады, таму апоры збудаванні здольныя вытрымаць груз да 20 тысяч тон.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…