Новости

У Беларусі за суткі COVID-19 заразіліся 273 чалавек. У свеце памерлі 525,2 тысячы заражаных каранавірусам

У Беларусі на 4 ліпеня зарэгістраваныя 63 270 (+273) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 50 669 (+760) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі 418 (+6) пацыентаў.

Усяго праведзена 1 059 299 тэстаў.

Колькасць людзей, якія заразіліся каранавіруснай інфекцыяй, у свеце склала 11,080 мільёнаў чалавек, сведчаць дадзеныя Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

За час эпідэміі памерлі 525,2 тысячы чалавек, ачунялі - больш за 5,8 млн чалавек.

Больш за ўсё тых, хто захварэў, па дадзеных на раніцу 4 ліпеня, у ЗША — 2,8 мільёна чалавек. Памерлі ў ЗША за час эпідэміі 129,4 тысячы хворых COVID-19. На другім месцы — Бразілія з 1,5 мільёна пацверджаных выпадкаў COVID-19. Расія знаходзіцца на трэцім месцы па колькасці хворых — 666,9 тысячы чалавек, з пачатку пандэміі ў краіне памерлі больш за 10 тысяч чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025