Стала вядомая праграма гарадскіх мерапрыемстваў на 3 ліпеня ў гонар Дня незалежнасці Беларусі. Урачыстасці пройдуць не толькі ў цэнтры горада.
Урачыстая частка запланавана на першую палову дня: у 10 гадзін раніцы ля помніка загінулым воінам і партызанам адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і вянкоў.
На вуліцы Савецкай на працягу ўсяго дня будзе гучаць жывая музыка на балконах, выканаўцамі якой стануць артысты абласной філармоніі, музычнага тэатра «Рада» і гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Да 12.00 на плошчы Савецкай пройдзе прэзентацыя творчай алеі мастакоў і фатографаў горада «Гродна вачыма майстроў».
У мікрараёнах таксама арганізуюць арт-пляцоўкі. Пройдуць выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў Гродна, гульні і спартыўныя мерапрыемствы.
Увечары на Кургане Славы адбудзецца канцэрт з удзелам спявачкі Улады, а таксама іншых артыстаў беларускай эстрады, а ў 23.00 пачнецца святочны салют.
— Мы падыходзілі з улікам таго, каб максімальна неяк разгрупаваць людзей па горадзе Гродна, каб не ствараць натоўп, таму, безумоўна, мы ўлічвалі гэта пры правядзенні мерапрыемстваў, — распавёў Дзяніс Чарняк, начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама.
Праграма
Парк Жылібера
10.00−10.30 «Мы — усе дзеці твае, Беларусь!», урачысты мітынг ля помніка загінулым воінам і партызанам, цырымонія ўскладання кветак і вянкоў
11.00 — 19.00 «А музыка гучыць…», лайт-пляцоўка (сцэна летняй эстрады).
Вуліца Савецкая
11.00 — 19.00 «Віртуозы на балконе», канцэрты жывой музыкі на балконах;
• «Беларускія традыцыі», гандлёвыя шэрагі рамеснікаў;
• «Кветкі фестывалю», фотавыстава (КЦ «Фестывальны»);
11.00 — 13.00 «Гісторыі жывая нітка», выстава-прэзентацыя габелена, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі (пляцоўка каля помніка Сакалоўскаму);
12.00 — 13.30 «Гармонія душы», выступленне квартэта Гродзенскай капэлы (пляцоўка каля моладзевага цэнтра «Гродна»)
Плошча Савецкая
11.30 — 12.00 «Гродна вачыма майстроў», прэзентацыя творчай алеі мастакоў і фатографаў пры падтрымцы банка ВТБ
Урочышча «Пышкі»
13.00 — 16.00 «Чароўная карта Пышков», майстар-клас па спартыўным арыентаванні
15.00 — 18.00 «Наша прызнанне і любоў табе, радзімы край!», музычна-забаўляльная праграма
Курган Славы
20.00 — 21.30 «#Беларусь Маладая!», моладзевы праект «Дзень вышыванкі» з удзелам артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
21.30 — 00.20 «Табе, Беларусь, прысвячаецца…», святочны канцэрт:
• праграма музычнага тэатра «Рада»;
• праграма ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы»;
22.55 — 23.00 «Праспяваем гімн разам!», рэспубліканская акцыя
23.00 святочны салют;
23.10 — 00.20 канцэртная праграма спявачкі Улады з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
У мікрараёнах горада
10.00 — 11.00 «Зарадка з чэмпіёнам», сямейнае культурна-спартыўнае мерапрыемства з фітнес-цэнтрам «FoxClub» (сквер, вул Левонабережная)
15.00 — 18.30 «#МаЯБеларусь», свята мікрараёна (ГЦ «Санта», вул. Агінскага, 2)
19.00 — 20.00 «Льюцца песні над вечнай ракой!», праект «Ратонда-Арт» з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі (назіральная пляцоўка, вул. Дарвіна)
14.00 — 18.00 «Вуліцы спяваюць», музычны арт-праект з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў Гродна:
• 14.00 «Мая краіна Беларусь — сваім народам ганарусь!» (вул. Пушкіна, 35);
• 14.00 «Са святам, Радзіма мая дарагая!» (вул. Горкага, 26);
• 16.00 «Навекі мы адзіныя. Краіна мая — мой лёс!» (вул. Ліможа, 46);
• 16.00 «Са святам, мая краіна, мой Васільковы цуд!» (вул. Таўлая, 72б)
База адпачынку «Прывал»
15.00 — 23.00 «Незалежнасць. Святкуем разам!», святочная спартыўна-забаўляльная праграма
АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»
12.00 — 18.00 «Мір табе, мая Беларусь!», канцэртна-забаўляльная праграма.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).