Новости

У Беларусі 61 790 выпадкаў каранавіруса. За суткі заразіліся 315 чалавек і 4 памерлі

Па стане на 29 чэрвеня коронавирусом заразіліся 61 790 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 45 213 пацыентаў, 387 чалавек з дыягнаставаным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 315 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 4 чалавекі, 901 пацыента выпісалі. За папярэднія суткі, у нядзелю, афіцыйна зафіксавалі 382 новыя выпадкі і 6 смерцяў.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 992 007 тэстаў, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі зрабілі 12 207 тэстаў.

Паводле актуальных дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, агулам у свеце заразіліся больш за 10 168 657 чалавек, з іх 5 158 153 ачунялі і 502 387 памерлі.

Суседняя з намі Расія — на трэцім месцы ў свеце па колькасці заражаных (пасля ЗША і Бразіліі): 640 246 выпадкаў з пачатку ўспышкі. Праўда, з 12 чэрвеня колькасць новых выпадкаў за суткі таксама стала падаць.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025