У Гродне падапечныя Ігара Кавалевіча 27 чэрвеня нанеслі паразу берасцейскаму “Дынама” – 1:0. Адзіны гол у матчы забіў Забелін.

Перамога над “Дынама” стала шостай запар у чэмпіянаце для “Нёмана”. Гродзенцы падняліся на трэці радок у турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 26 ачкоў.