Ваенныя камісарыяты маюць права ўносіць у базу невыязных беларусаў, якія не сталі на ваенны ўлік, і тых, хто атрымаў позву і не з’явіўся ў ваенкамат. Гэта можна зрабіць і без звароту ў суд.

Указ Аляксандра Лукашэнкі № 243 ад 25 чэрвеня змяніў крытэрыі, па якіх можна трапіць у базу невыязных. За мяжу не змогуць выехаць:

  • тыя, за кім усталяваны прэвентыўны нагляд;
  • хто не вяртае рознага роду запазычанасці без паважных прычын;
  • службовыя асобы даўжнiка — юрыдычнай асобы па выканаўчай вытворчасці, якая не выконвае патрабаванні па ім;
  • на каго падалі грамадзянскі іск у суд;
  • хто не стаў на вайсковы ўлік або каму належным чынам паведамілі, але ён не з’явіўся ў ваенкамат (гэта магчыма без суда).

Чытайце таксама:
Жыхара Гродзеншчыны незаконна прызвалі ў войска. Райвыканкам кампенсуе

З якімі хваробамі ў Беларусі цяпер бяруць у войска: прыдатнымі сталі амаль усе