Па стане на 27 чэрвеня каранавірусам заразіліся 61 095 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 44 126 пацыентаў, 377 чалавек з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 382 новыя выпадкі хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 4 чалавекі, 1437 пацыентаў выпісалі. Сутачны прырост новых выпадкаў падае з 5 чэрвеня, другі дзень ён менш за 400.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 959 880 тэстаў, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі зрабілі 20 356 тэстаў, з іх былі станоўчымі былі 1,9%.

Лукашэнка: тэсты не інфарматыўныя, глядзім на пнеўманіі

Захворванне каранавірусам ў Беларусі вызначаюць не па тэстах, бо яны абсалютна не інфарматыўныя, патлумачыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі «Беларуськалія».

«Мінская вобласць у нас следам за Віцебскам і Мінскам пайшла ўніз па захворванні. Мы менш глядзім на тэставанне людзей, бо тэсты абсалютна не інфарматыўныя, а глядзім на пнеўманіі. Любы вірус, гэты таксама, дзейнічае на лёгкія, таму глядзім на пнеўманіі. Там адразу бачым, ёсць вірус або няма, і лечым гэтых людзей», — цытуе прэзідэнта БелТА.

Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляе аб новым усплеску каранавіруса ў Еўропе. Рост колькасці новых выпадкаў назіраўся ўпершыню за некалькі месяцаў, заявіў 25 чэрвеня дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, піша ТАСС.

Рэгіён працягвае рэгістраваць амаль 20 тыс. Новых выпадкаў і больш за 700 ахвяраў штодня. Колькасць новых выпадкаў інфікавання узрасла ў 30 краінах за апошнія два тыдні.

Хроніка каранавіруса ў Гродне