Ваенныя камісарыяты маюць права ўносіць у базу невыязных беларусаў, якія не сталі на ваенны ўлік, і тых, хто атрымаў позву і не з’явіўся ў ваенкамат. Гэта можна зрабіць і без звароту ў суд.
Указ Аляксандра Лукашэнкі № 243 ад 25 чэрвеня змяніў крытэрыі, па якіх можна трапіць у базу невыязных. За мяжу не змогуць выехаць:
- тыя, за кім усталяваны прэвентыўны нагляд;
- хто не вяртае рознага роду запазычанасці без паважных прычын;
- службовыя асобы даўжнiка — юрыдычнай асобы па выканаўчай вытворчасці, якая не выконвае патрабаванні па ім;
- на каго падалі грамадзянскі іск у суд;
- хто не стаў на вайсковы ўлік або каму належным чынам паведамілі, але ён не з’явіўся ў ваенкамат (гэта магчыма без суда).