Кафэ «Паляна» з Пышкоў адкрылася ў цэнтры Гродна

Кафе «Паляна», якое закрылася ў сакавіку ў лесапарку «Пышкі», 25 чэрвеня адкрылася на вул. Савецкай, 25. У меню — бургеры, выпечка і ахаладжальныя напоі. Пакуль кавярня працуе ў тэставым рэжыме.

У меню — бургеры коштам ад 5 да 12 рублёў. Акрамя таго, можна з’есці кумру (турэцкі бутэрброд на булачцы), рабрынкі на грылі, вегетарыянскі фалафель-бургер.

Уладальнікі пазіцыянуюць ўстанову як сямейнае кафэ. У інтэр'еры пераважаюць светлыя тоны: белы, блакітны, шэры.

У найбліжэйшы час «Паляна» запусціць свае аўтарскія дэсерты і кактэйлі. Хутка кафэ будзе працаваць з 9:00. У меню дададуць сняданкі. «Паляна» займае 130 кв. м., якія разлічаны на 45 пасадачных месцаў, паведамляе newgrodno.by.

Дастаўкі ў кафэ на дадзены момант няма, можна ўзяць заказ на вынас. Ці размясціцца з ім на лаўцы каля установы. Рэжым працы: з 10:30 да 23:00 штодня. За зменамі сачыце ў Instagram.

Чаму кафэ пераехала?

Кафэ ў пачатку сцежкі здароўя існавала каля трох гадоў. Яго знеслі ў сакавіку 2020 года. Прычына — скончыўся тэрмін арэнды пляцоўкі. У просьбе падоўжыць дамову арандатарам адмовілі. Як растлумачылі ў гарадскім ЖКГ, пры заключэнні дагавора ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэкса РБ. Раней паведамлялі, што абноўленае кафэ «Паляна» з’явіцца на старым месцы ў лесапарку Пышкі да пачатку лета.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025