У Гродне ў абласным судзе 29 чэрвеня пройдзе суд над гродзенцам Уладзімірам Навумікам, якога затрымалі 29 траўня разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім на Савецкай плошчы. Судовы працэс будзе праходзіць па відэасувязі. Уладзімір застаецца, як і іншыя затрыманыя ў той дзень, у мінскім СІЗА № 1.
«Мне патэлефанавала адвакат і сказала, што ў панядзелак адбудзецца суд над мужам, — распавядае Hrodna.life жонка Уладзіміра Віталія Навумік. — Сказала, што суд будзе праходзіць па адміністрацыйным правапарушэнні, нягледзячы на тое, што Уладзіміру прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах крымінальнага кодэксу».
Судовае пасяджэнне будзе праходзіць у Абласным судзе Гродна па відэасувязі. Пачатак 29 чэрвеня ў 14:30. Пасяджэнне адкрытае.
Чытайце таксама:
- «Дочь спрашивает, где папа». Гродненка рассказала, как вместе с Тихановским случайно задержали ее мужа
- «Сначала я боялась рассказывать, но огласка помогает». Гродненке, мужа которой задержали с Тихановским, приходят письма из СИЗО
Судзіць Навуміка будуць па двух адміністрацыйных артыкулах: 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), абразлівае прыставанне да грамадзянаў і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
Да гэтага гродзенцу было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама ён падазраваны па арт.
364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.