Палёт да 15 хвілін па Гродне будзе каштаваць 65 рублёў. Паслугу аказвае турыстычная фірма «Студыя Адпачынку». Першыя палёты для гараджан запланаваны на 3 ліпеня.
Ажыццяўляць прагулкі па горадзе будзе верталёт бізнес-класа Robinson R44 (кабіна месціць 4 чалавекі: пілота і 3 пасажыраў). Верталёт належыць прафесійнаму верталётным клубу «АвіА-100» (частка групы кампаній «А-100»). Клуб працуе ў Беларусі з 2014 года.
Тэставалі верталёт у Гродне 19 і 20 чэрвеня. Ідэя аказваць паслугі аэратаксі належыць кіраўніку ТАА «Лайт-М ІнвестБуд» Яўгену Балашову, які займаецца рэканструкцыяй пад гасцініцу будынка на Вялікай Траецкай, 57. Каля гэтага дома і будзе часовая верталётная пляцоўка.
Расклад палётаў:
на 3 ліпеня з 12.00 да 21.00
на 4 ліпеня з 10.00 да 17.00
Папярэдні запіс абавязковы. Працягласць палёту да 15 хвілін.
Цана на 1 чалавека:
Першае месца побач з пілотам — 75 рублёў
Пасажырскія месцы бізнес-класа — 65 рублёў
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефонах:
+375 297 809 170 VIBER, WhatsApp
+375 291 887 788 VIBER, WhatsApp
У турыстычнай фірме «Студыя адпачынку» распавялі Hrodna.life, што, акрамя прагулак па горадзе, у гродзенцаў будзе магчымасць здзейсніць палёт у Мінск і назад у Гродна. Цану пакуль узгадняюць. Да сталіцы на верталёце можна дабрацца за 1 гадзіну 15 хвілін.
Чытайце таксама: «Добраться до Минска можно будет за час». В Гродно появился вертолет бизнес-класса