Новости

СМІ: «Контэ Спа» зачыняе крамы Minimax

Інфармаваная крыніца паведаміла Office Life, і яшчэ адна пацвердзіла, што група «Контэ Спа» закрывае сетку крамаў Minimaх.

Прычына закрыцця пакуль невядомая. Саўладальнік «Контэ Спа» Валянцін Байко каментаваць гэтую тэму не стаў.

Каментароў не даю па такіх пытаннях.

Па дадзеных Гандлёвага рэестра, 46 крамаў сеткі яшчэ працуюць (53 — па дадзеных сайта Minimaх). Аднак часам дадзеныя заносяцца ў рэестр са спазненнем, і колькасць рэальна дзейных гандлёвых аб’ектаў можа быць іншым. Рэестр таксама паказвае, што тры крамы (у Мінску, Мазыры і Віцебску) адкрыліся ў гэтым годзе: у студзені, сакавіку і чэрвені. У той жа час з рэестра выключана 19 кропак, у тым ліку 4 — у чэрвені.

Minimaх прадае вопратку, тавары для дома, цацкі, канцылярскія прылады і іншыя прамтавары. Сетка крамаў афіляваная з «Контэ Спа», дзе, па дадзеных на 2017 год, доля Валянціна Байко складала 40%, яго брата Дзмітрыя — 41%, іх партнёра Рычарда Шереля — 18%.

Група займаецца вытворчасцю панчошна-шкарпэткавых вырабаў, вырошчваннем грыбоў, вытворчасцю інгрэдыентаў на аснове малочнай сыроваткі для харчовай і кармавой прамысловасці, а таксама дэвелаперскім бізнесам. Браты Байко пабудавалі ТРЦ TRINITI.

Чытайце таксама:
«Набракавалі» і засталіся без грошай ці былі «кінутыя»? Канфлікт на сотні тысяч паміж будаўнікамі і падрадчыкам ГЗК Triniti

Як у Triniti рыхтуюць тэрмінал для адпраўкі пасажыраў у Мінск, Брэст і Ліду

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025