На 25 чэрвеня ў Беларусі каранавірус пацвердзілі ў 60 382 чалавек, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 41 448 пацыентаў, 367 чалавек з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 437 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 5 чалавек, 1312 пацыенты выпісалі. Сутачны прырост новых выпадкаў змяншаецца з 5 чэрвеня.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 919 139 тэстаў. За апошнія суткі зрабілі 17 235 тэстаў, з іх былі станоўчымі 2,5%.

Вірус можа выклікаць наступствы на ўсё жыццё

Даследаванні паказваюць, што кожнаму трэцяму пацыенту, які перанёс каранавірус, можа быць нанесена шкоду на ўсё жыццё з доўгатэрміновым пашкоджаннем лёгкіх, а таксама хранічнай стомленасцю і псіхалагічнымі парушэннямі. Такое заключэнне зрабілі спецыялісты Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі, піша The Daily Telegraph.

Эксперты паведамляюць, што ёсць усё больш сведчанняў таго, што вірус можа выклікаць пашкоджанне мозгу і павышаную рызыку хваробы Альцгеймера.

Паводле дадзеных даследавання, у 30% тых, хто перахварэў на каранавірус, у далейшым можа развіцца фіброз лёгкіх, піша РБК са спасылкай на брытанскае выданне. Гэта захворванне, пры якім у лёгкіх утвараецца рубцовая тканка, што прыводзіць да парушэння дыхальнай функцыі і пагаршэння насычэння крыві кіслародам.

У паловы ачунялых могуць назірацца фізічныя, кагнітыўныя і псіхалагічныя парушэнні, і каля 70% могуць пакутаваць на псіхічныя разлады. У кожнага дзясятага пацыента выяўлялі вострае паражэнне сэрца.

Хроніка каранавіруса ў Гродне