Каманды альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты агучылі назіральнікам колькасць подпісаў, сабраных па Гродзенскай вобласці. Афіцыйныя тэрытарыяльна-выбарчыя камісіі лічбы не назвалі.

За Валерыя Цапкалу па Гродзенскай вобласці збіраў подпіс 41 чалавек – па інфармацыі штаба здадзена каля  21 000 (Гродна і Гродзенскі раён – каля 16 500).

За Віктару Бабарыку па вобласці збіралі подпісы 40 чалавек. Здалі 16 593 подпісаў – (11 426 подпісаў у Гродне (Кастрычніцкі раён – 7 038, Ленінскі раён – 4 388), Ліда – 1750, Іўе – 195, Слонім – 1 722, Навагрудак – 1500.

За Святлану Ціханоўскую каманда з 7 чалавек здала па вобласці каля 10 000 подпісаў (Кастрычніцкі раён Гродна– 2 537, Ленінскі раён – 2491, Іўе – 267, Ліда – 2 326, Слонім – 427, Зэльва – 122, Ваўкавыск – 584, Масты – 375, Гродзенскі раён – 638).

За Ганну Канапацкую ў Гродне 387 подпісаў здалі у Кастрычніцкую і Ленінскую тэрытарыяльна-выбарчую камісію (ТВК) і 17 па Гродзенскім раёне.

За Андрэя Дзмітрыева здалі 17 подпісаў у Гродзенскую раённую ТВК.

У Гродзенскай вобласці працуюць 19 раённых камісій. Паседжанні раённых камісій Гродзеншчыны па праверцы подпісаў праводзіліся 19-24 чэрвеня. Дадзеныя па здадзеных падпісных лістах, з колькасцю подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты сталі закрытымі, паведамляюць праваабаронцы.

У Кастрычніцкай ТВК паведамілі, што подпісы здалі за сем прэтэндэнтаў: А.Лукашэнку, В.Бабарыку, В.Цапкалу, С.Ціханоўскую, С.Чэрачаня, А.Дзмітрыева і Г.Канапацкую. На пачатку паседжання агучылі адну лічбу – 12 021 подпісаў за А.Лукашэнку. Пры тым не назвалі колькасць подпісаў за іншых прэтэндэнтаў.

Дадзеных па Ленінскай ТВК няма. У Гродзенскай раённай ТВК агучылі колькасць падпісных лістоў і нават подпісаў здадзеных па 6 прэтэндэнтах: А.Дзмітрыеў – 74 подпіса, Г.Канапацкая – 17, А.Лукашэнка – 18687, С.Ціханоўская – 660, С.Чэрачэнь – 1527, В.Цапкала – 941.