Зусім хутка на пытанне «што ты слухаеш?» мы будзем адказваць назвамі любімых падкастаў. Падкасты — актуальны спосаб распавядаць гісторыі проста зараз. Навучыўшыся ствараць іх, вы зможаце даносіць свае думкі да дзясяткаў тысяч людзей з пераканаўчасцю, недаступнай для іншых сродкаў інтэрнэт-камунікацыі.
HrodnaMediaRoom запрашае гарадзенцаў на анлайн-курс па стварэнні падкастаў.
Гэты анлайн-курс для тых, хто хоча выйсці на новы ўзровень адносінаў з аўдыторыяй: больш асабісты, зручны і ненадакучлівы. Разам з прафесіяналамі разбярэмся, як знайсці ідэю, запісаць першы выпуск, развіваць і манетызаваць падкаст.
Заняткі будуць адбывацца анлайн кожную сераду ліпеня, вечарам па дзве гадзіны (1, 8, 15 і 22 ліпеня). Пасля кожнага занятку вы будзеце атрымліваць хатнія заданні, дзякуючы якім пад ментарствам нашых экспертаў паэтапна створыце першы выпуск свайго падкаста.
Удзел — бясплатны.
ЦІКАВА? ЗАПОЎНІЦЕ ФОРМУ ДА 30 ЧЭРВЕНЯ, 17:00
https://cutt.ly/Yu0xFkm
і мы звяжамся з вамі!
Аляксандр Карнейчук. Журналіст, саўнд-дызайнер і дыджэй, у мінулым — рэдактар мультымедыя-часопіса 34mag і яго музычнага аддзела «Пяршак», адзін са стваральнікаў незалежнага радыё «Плато» і студыі Plato Sound. Разам з калегам Паўлам Кірпікавым папулярызуе, а таксама навучае падкастынгу ў Беларусі, вядзе некалькі падкаст-праектаў, у тым ліку студыі «Либо/Либо» і 34travel.
Павел Кірпікаў. Прафесійны дыджэй, саўнд-дызайнер і IT-спецыяліст, адзін са стваральнікаў незалежнага радыё «Плато» і студыі Plato Sound. Разам з калегам Аляксандрам Карнейчукам навучае падкастынгу, у тым ліку грамадскіх актывістаў (Makeout, «Корпус») і культурных інфлюенсераў (праекты Biosystem, Sidechain, «Трата»).
Школа MediaPRO — праект, які рэалізуецца ў партнёрстве медыяхабам HrodnaMediaRoom (Гродна), Association «New Group» (Мінск) і міжнароднай прафесійнай сеткай Digital Communication Network.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…