Зусім хутка на пытанне «што ты слухаеш?» мы будзем адказваць назвамі любімых падкастаў. Падкасты — актуальны спосаб распавядаць гісторыі проста зараз. Навучыўшыся ствараць іх, вы зможаце даносіць свае думкі да дзясяткаў тысяч людзей з пераканаўчасцю, недаступнай для іншых сродкаў інтэрнэт-камунікацыі.

HrodnaMediaRoom запрашае гарадзенцаў на анлайн-курс па стварэнні падкастаў.

Гэты анлайн-курс для тых, хто хоча выйсці на новы ўзровень адносінаў з аўдыторыяй: больш асабісты, зручны і ненадакучлівы. Разам з прафесіяналамі разбярэмся, як знайсці ідэю, запісаць першы выпуск, развіваць і манетызаваць падкаст.

КАМУ ПАДЫЙДЗЕ КУРС?

  • Журналістам, блогерам, лідарам меркаванняў
  • Грамадскім актывістам
  • Усім, каму ёсць што распавесці свету пра сябе і сваю дзейнасць.
  • Усім, хто хоча дагрукацца да шырокай аўдыторыі без вялікіх выдаткаў.

ПАДЧАС КУРСА ВЫ:

  • Вызначыцеся з мэтай, тэмай, аўдыторыяй і фарматам падкаста.
  • Зразумееце, як лепш данесці свае думкі і зрабіць так, каб вас слухалі.
  • Асвоіце тэхнічныя навыкі: запіс голасу, праца з мікрафонам, мантаж, знаёмства з софтам, саўндэфекты, напісанне джынглаў. Зразумееце, як працаваць з гукам ў розных умовах: дома, у студыі ці на вуліцы.
  • Даведаецеся, як прасоўваць і манетызаваць падкаст.
  • Падрыхтуеце выпуск падкаста і план яго развіцця.

ФАРМАТ ЗАНЯТКАЎ

Заняткі будуць адбывацца анлайн кожную сераду ліпеня, вечарам па дзве гадзіны (1, 8, 15 і 22 ліпеня). Пасля кожнага занятку вы будзеце атрымліваць хатнія заданні, дзякуючы якім пад ментарствам нашых экспертаў паэтапна створыце першы выпуск свайго падкаста.

Удзел — бясплатны.

ЦІКАВА? ЗАПОЎНІЦЕ ФОРМУ ДА 30 ЧЭРВЕНЯ, 17:00
https://cutt.ly/Yu0xFkm
і мы звяжамся з вамі!

ЭКСПЕРТЫ

Аляксандр Карнейчук. Журналіст, саўнд-дызайнер і дыджэй, у мінулым — рэдактар мультымедыя-часопіса 34mag і яго музычнага аддзела «Пяршак», адзін са стваральнікаў незалежнага радыё «Плато» і студыі Plato Sound. Разам з калегам Паўлам Кірпікавым папулярызуе, а таксама навучае падкастынгу ў Беларусі, вядзе некалькі падкаст-праектаў, у тым ліку студыі «Либо/Либо» і 34travel.

Павел Кірпікаў. Прафесійны дыджэй, саўнд-дызайнер і IT-спецыяліст, адзін са стваральнікаў незалежнага радыё «Плато» і студыі Plato Sound. Разам з калегам Аляксандрам Карнейчукам навучае падкастынгу, у тым ліку грамадскіх актывістаў (Makeout, «Корпус») і культурных інфлюенсераў (праекты Biosystem, Sidechain, «Трата»).

АРГАНІЗАТАРЫ КУРСА

Школа MediaPRO — праект, які рэалізуецца ў партнёрстве медыяхабам HrodnaMediaRoom (Гродна), Association «New Group» (Мінск) і міжнароднай прафесійнай сеткай Digital Communication Network.