Навіны

«З'ехалі на гастролі і не вярнуліся». Бранскія акцёры знялі відэа пра зніклых у Гродне калег

22 чэрвеня Бранскі тэатр драмы выпусціў відэа, у якім распавёў пра трупу акцёраў зніклых у Гродне ў першы дзень вайны ў 1941 годзе. Невялікі фільм агучвалі сучасныя акцёры тэатра.

У красавіку 1941 года акцёры Бранскага тэатра драмы імя Маякоўскага паехалі ў гастролі па Беларусі. У чэрвені трупа апынулася ў Гродне. 21 чэрвеня, за дзень да нападу Нямеччыны на СССР, акцёры прадставілі прэм’ерны спектакль «Машенька» паводле п’есы Афінагенава. Ён быў апошнім. Акцёры пасля невялікага адпачынку планавалі выязджаць з Гродна.


Чытайце таксама: Приехали на гастроли и пропали: как в 1941-м труппа брянского театра исчезла в Гродно


На наступны дзень пачалася вайна. Кіраўнікі трупы вырашылі сыходзіць у бок Мінска, але немцы так хутка рухаліся, што нагналі іх. Вядома, што трупа трапіла ў канцлагер пад Мінскам. Кагосьці расстралялі, а хтосьці змог вызваліцца. З 70 артыстаў дадому вярнуліся толькі 11. Лёс астатніх дагэтуль невядомы.

Чытайце таксама: Судьба связала с Гродно: в 1941-м брянские актеры бежали из города, а потом вернулись возрождать театр

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025