Фота: grodnonews.by
«ГардСервіс» пашырае сферу паслуг. Зараз іх супрацоўнікі маюць права прымяняць зброю. Гэта зыходзіць з указа № 227, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Цяпер «ГардСервіс» можа захоўваць і перадаваць сваім работнікам службовую і грамадзянскую зброю і боепрыпасы да яе для выканання службовых абавязкаў. «ГардСервіс» абавязаны паведамляць у МУС аб заключэнні і спыненні дагавораў аб аказанні ахоўных паслуг. Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Работнікі «Гардсервіс» павінны: з’яўляцца грамадзянамі Беларусі, праходзіць праверку ў органах унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а таксама адпавядаць патрабаванням, устаноўленым для работнікаў ваенізаванай аховы.
Пры выкананні службовых абавязкаў яны маюць права на нашэнне, захоўванне, прымяненне і выкарыстанне службовай і грамадзянскай зброі, спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для работнікаў ваенізаванай аховы.
«ГардСервіс» займаецца аховай аб’ектаў і маёмасці, прыёмам сігналаў трывогі сістэм ахоўнай і трывожнай сігналізацыі і рэагаваннем на гэтыя сігналы, перавозкай і аховай маёмасці, суправаджэннем тавараў і транспартных сродкаў, праектаваннем, мантажом, наладкай і тэхнічным абслугоўваннем сродкаў і сістэм аховы.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…