Мінпрыроды: рыба ў Нёмане загінула з-за балотнай вады

Рыба ў Нёмане магла загінуць з-за паступлення балотнай вады з павышаным утрыманнем жалеза ў спалучэнні з гарачым надвор’ем, паведаміў 18 чэрвеня БЕЛТА Аляксандр Гіраеў, начальнік аддзела біялагічнай разнастайнасці, упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды.

Месцы гібелі рыбы ў Нёмане зарэгістравалі 12 чэрвеня вышэй па плыні ад Гродзенскай гідраэлектрастанцыі.

12 чэрвеня. Спецыялісты абследавалі тэрыторыі аб’ектаў, з якіх маглі паступіць забруджванні, паведамілі ў Мінпрыроды. Гэта свінагадоўчыя комплексы, цукровы завод, сельгаспрадпрыемствы і іншыя буйныя прадпрыемствы. На забруджванне нічога не паказала.

Таксама спецыялісты ўзялі пробы вады па васьмі кропках вышэй і ніжэй за месцы гібелі рыбы.

15 і 16 чэрвеня. Правялі паўторныя абследавання і ўзялі дадатковыя пробы.

Першасны і паўторны аналізы паказалі значнае зніжэнне растворанага кіслароду ў вадзе.

З улікам гэтага трэба было:

  • выявіць крыніцы забруджвання,
  • зрабіць гідрахімічны аналіз узораў вады,
  • сабраць і перадаць ўзоры загінулай рыбы Гродзенскай абласной ветэрынарнай лабараторыі.

17 чэрвеня. Атрыманыя вынікі экспертызы паказалі адсутнасць перавышэнняў мыш’яку, ртуці і свінцу ва ўзорах рыбы. Гэта значыць, хімічнага забруджвання вады не было.

Аналізы паказалі перавышэнне канцэнтрацыі жалеза, растворанага ў вадзе, у 3,5 разы разам са зніжэннем ўтрымання кіслароду. Спецыялісты пачалі шукаць крыніцы паступлення жалеза ў раку Нёман.

Крыніцай жалеза магла быць альбо гарбарная вытворчасць, альбо балотныя вады. Абследаванне паказала, што верагоднай прычынай гібелі рыбы магло стаць трапленне ў Нёман балотнай вады. Яна бедная на кісларод, багатая на жалеза і гумінавыя рэчывы. Адбылося акісленне. Пры гэтым, паводле слоў прадстаўніка Мінпрыроды, жабы, бабры і птушкі не пацярпелі.

Пры павышэнні тэмпературы растваральнасць кіслароду ў вадзе зніжаецца. Аляксандр Гіраеў звярнуў увагу, што тэмпература паветра паднялася да 28 градусаў, тэмпература вады — да 20−22 градусаў. Змест кіслароду ў вадзе знізіўся нават без іншых неспрыяльных фактараў.

18 чэрвеня. Зараз навукоўцы распрацоўваюць падыходы, каб у будучыні пазбегнуць траплення балотнай вады ў Нёман і выпадкаў гібелі рыбы.

Гродненец попросил Администрацию президента проверить мор рыбы в Немане

Мор рыбы в Немане: смотрите, какие пятна на реке снял читатель Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025