Максім Швед быў паспяховым бізнэсоўцам-фатографам у Горадні. Пасля нешта БАМС! і Макс становіцца сацыяльна скіраваным фотамастаком. Прысвячае некалькі год свайго жыцця вучобе кінадакументалістыцы ў Менску, Варшаве і Піцеры. Свой прэм’ерны фільм «Чыстае мастацтва» здымае ў Беларусі. Запрашаем на сустрэчу з чарговым героем HrodnaCelebrityTalk!
Галоўны герой фільма «Чыстае мастацтва» - малады мастак Захар Кудзін, публічна імправізуе на аснове замаляваных камунальнымі службамі графіці на сценах менскіх будынкаў.
Адзін з лейтматываў фільму — складанасць быць свабодным.

Напрыканцы сюжэту работніцы ЖЭСа сустракаюцца на выставе Захара і пачынаюць разумець, што іх замаляваныя сцены — гэта таксама мастацтва.
Чытайце таксама: Рэжысёр Максім Швед — пра карціну «Чыстае мастацтва», у якой работнікі камунальных службаў зафарбоўваюць надпісы на сценах

Паўгады пасля прэм’еры фільму ва ўзросце 33 год мастак скончыў жыццё самагубствам…
Які кошт свабоды заплаціў рэжысёр Максім Швед? Няўжо не шкадуе? І ці можа чысціня быць мастацтвам? Асабліва ў Беларусі.

23 чэрвеня, а 20-й гадзіне адбудзецца размова ў прамым эфіры паміж вядоўцам HrodnaCelebrityTalk Алесем Залеўскім і кінадакументалістам Максімам Шведам.

Зарэгістравацца на сустрэчу з Максімам можна тут.
Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).