Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Корзуна старшынёй Гродзенскага абласнога суда. Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 213 “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Стаі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1979 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума працаваў слесарам Гродзенскага вытворчага аб’яднання “Азот”.

Са снежня 1981 года пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах працаваў інжынерам лабараторыі вучэбнага тэлебачання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1987 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства”.

  • са жніўня 1987 года – стажор суддзі суда Ленінскага раёна г. Гродна;
  • у 1988-1990 гадах – суддзя суда Гродзенскага раёна;
  • з красавіка 1990 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна;
  • са студзеня 1995 года – суддзя Гродзенскага абласнога суда;
  • з ліпеня 1999 па люты 2015 – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда;
  • у 2015 годзе прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.