Па стане на 15 чэрвеня ў Беларусі пацвердзілі 54 680 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 30 420 пацыентаў, 312 чалавек з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі ў краіне выявілі 707 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 4 чалавекі, 317 пацыентаў выпісалі. Колькасць новых выпадкаў, паводле статыстыкі, падае з 5 чэрвеня (было 887).
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 749 917 тэстаў. За апошнія суткі - 16 129 з іх 4,3% былі станоўчымі.
Пастанова Кабінета міністраў Украіны ўступае ў сілу з 15 чэрвеня. Замежнікаў, у тым ліку беларусаў, пусцяць у краіну толькі пры наяўнасці поліса (сертыфіката) страхавання выдаткаў, звязаных з лячэннем COVID-19, абсервацыяй, паведамляе T*T.BY.
Па прыездзе ва Украіну беларусы павінны будуць адбыць двухтыднёвы каранцін у абсервацыі. Гэта датычыцца ўсіх замежнікаў, якія прыедуць ва Украіну з краін, у якіх колькасць актыўных выпадкаў захворвання COVID-19 складае больш за 40 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.
«Забяспечыць транспарціроўку асоб ад пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу ў абсервацыі ўрад абавязаў абласныя і Кіеўскую гарадскую дзяржаўныя адміністрацыі», — адзначылі ў Дзяржпагранслужбе Украіны.
Германія з 15 чэрвеня здымае абмежаванні на паездкі сваіх жыхароў ва ўсе дзяржавы ЕС за адным адзіным выключэннем: Швецыя, піша dw.com. Прычына: Швецыя не выконвае дзейныя эпідэміялагічныя крытэры. «Калі суадносіны кумулятыўнай колькасці новых інфікаваных, назапашанай за апошнія 7 дзён, да насельніцтва аказваецца вышэй за 50 выпадкаў на 100 000 жыхароў, то папярэджанне аб паездках захоўваецца або аб’яўляецца зноў. У сапраўдны момант гэта датычыць Швецыі», — гаворыцца ў датаваным 10 чэрвеня паведамленні на сайце МЗС ФРГ.
Не адчынілі мяжы для Швецыі таксама суседнія з ёй Данія, Фінляндыя, Нарвегія.
Швецыя, у адрозненне ад іншых краін Еўропы, як і Беларусь, не абвяшчала афіцыйнага каранціну. Замест гэтага там заахвочвалі грамадзян заставацца дома, калі яны хварэюць, і падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю на публіцы. Паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, на 15 чэрвеня там захварэлі каранавірусам 51 614 чалавек, памерла 4 874. Насельніцтва краіны — крыху больш за 10 млн чалавек.
На дадзены момант у Беларусі зафіксаваны 581 выпадак на 100 тысяч насельніцтва. У амбулаторыях на сёння лечацца 42 260 беларусаў, але шпіталізуюць не ўсіх тых, хто захварэў. Абавязкова шпіталізаваць павінны толькі пацыентаў з пнеўманіяй і COVID-19 або падазрэннем на COVID-19, пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і з інфекцыяй COVID-19.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…