У супрацоўніка падстанцыі ў Гожы з -за выбуху – апёкі 50 працэнтаў цела. Яму спатрэбілася дапамога спецыялістаў Рэспубліканскага апёкавага цэнтра, які размешчаны на базе БХМД у Менску.
Перавезлі супрацоўніка на верталёце МНС, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Работнікі 11 чэрвеня праводзілі рамонт у будынку побач з сінхронным кампенсатарам. Каля 14.00 на падстанцыі “Гродна” філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” ў Гожы аварыя разбурыла будынак.
Шэсць чалавек даставілі ў бальніцу на абследаванне пасля аварыі. У іх апёкі рознай ступені, паведамляе. Працаўнікам аказваюць медыцынскую дапамогу.
Шесть человек в больнице с ожогами. Что известно про аварию на подстанции в Гоже





