Новости

Школьнік на апошнім званку: «Спадзяемся, 9 жніўня ў краіне адбудуцца доўгачаканыя змены!»

Днём 11 чэрвеня на Youtube з’явілася відэа ўрачыстай прамовы гімназіста на выпускной лінейцы. Там ён кажа, што спадзяецца на доўгачаканыя перамены ў Беларусі.

Відэа знята на лінейцы ў мінскай гімназіі № 192, паведамляеYoutube-канал symbal.by. Яно хутка разышлося па сацсетках

Традыцыйная прамова выпускніка з падзякамі настаўнікам гімназіі скончылася нечакана:

«Мы ўсе шчыра спадзяемся, што 9 жніўня ў нашай любімай краіне адбудуцца доўгачаканыя змены,» — сказаў хлопец у мікрафон.

Ён дадаў, што хацеў бы, каб пасля гэтых пераменаў у гімназіі не працавалі «такія людзі, як Слабко».

Сваю прамову вучань скончыў заклікам: «Жыве Беларусь!».

Відэа на канале папрасіў апублікаваць бацька выпускніка, Аляксандр Рымашэўскі. Ён дадаў да запісу свой каментар: «Выпускнік 2020 гімназіі № 192 г. Мінска Уладзіслаў Рымашэўскі выказаў меркаванне большасці беларусаў аб неабходных пераменах у краіне, звярнуўшыся да намесніка дырэктара па выхаваўчай працы і настаўніку беларускай мовы і літаратуры Слабко Ганны Анатольеўны, якая на працягу 7 гадоў прытрымлівалася недапушчальных метадаў працы ў сістэме адукацыі. Па словах вучняў яе веданне прадмета заўсёды пакідала жадаць лепшага, што часта станавілася прычынай смеху і выказванняў, якіх яе пыха пакінуць без увагі не магла».

Пра сваё выступленне падрабязней Уладзіслаў распавёў у інтэрв'ю Hrodna.life.

Згаданая Ганна Анатольеўна Слабко сапраўды працуе ў гімназіі № 192 намесніцай дырэктара па выхаваўчай працы, яна настаўнік першай катэгорыі. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, яе педагагічны стаж — больш за 15 гадоў. Узнагароджана Падзякамі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска.

На сайце даведніка арганізацый Беларусі на старонцы з водгукамі аб гімназіі яе крытыкуюць: «Усё нібыта добра. Але Слабко Ганна Анатольеўна занадта жорсткая!».

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе Ганна Слабко працавала у выбарчай камісіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025