З пачатку пандэміі лячэнне ў бальніцы прайшлі каля 400 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. У іх былі як лёгкія, так і цяжкія формы хваробы. Аб гэтым паведаміў галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы Сяргей Ціхановіч, піша БЕЛТА.

Бальніца забяспечана усімі медыцынскімі прэпаратамі, сродкамі абароны, сказаў галоўны лекар. З пацыентамі працуе псіхолаг.

 — Адзначу і яшчэ адзін станоўчы момант: людзі, грамадства кансалідаваліся вакол сітуацыі. І медперсанал, і пацыенты — усе мы пастаянна адчуваем падтрымку і ад дзяржавы, і ад прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, і нават ад простых людзей, — адзначыў Сяргей Ціхановіч.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне