Навіны

Гродзенка нарадзіла ў гандлёвым цэнтры. Прымала роды прыбіральшчыца

У нядзелю 7 чэрвеня ў гандлёвым цэнтры «Парус» у мікрараёне Альшанка ў 39-гадовай прыбіральшчыцы адной з клінінгавых кампаній Алены Жаркоўскай нечакана пачаліся схваткі. Пакуль хуткая дапамога ехала, жанчына самастойна нарадзіла, ёй дапамагала калега — прыбіральшчыца.

Гэта шостае дзіця Алены і першае, якое нарадзілася заўчасна. Яна нарадзіла на восьмым месяцы цяжарнасці. Пра цяжарнасць Алены на працы амаль ніхто не ведаў.

«Я сама не чакала, што ўсё так адбудзецца, — кажа Алена. — Рэзка пачаліся схваткі і мне выклікалі хуткую. Не дачакаўшыся медыкаў, я пачала нараджаць у адміністратарскай гандлёвага цэнтра».

ГЦ «Парус» у раёне Альшанка. Фота: astogroup.by

Алена кажа, што дзіця выйшла сама. Гэта хлопчык, ён нарадзіўся вельмі маленькім. Дапамагалі жанчыне калегі: прыбіральшчыца і адміністратар гандлёвага цэнтра.

«Калі прыехалі медыкі, яны аператыўна дапамаглі мне і малому. Адрэзалі пупавіну і адвезлі нас у бальніцу. Нарадзіўся хлопчык, назвалі Мікіта. Такое імя прыдумаў бацька малога».

Маці і дзіця знаходзяцца ў бальніцы. Лекары паведамілі маці, што дзіця здаровае, але пакуль што яму трэба дыхаць праз кіслародную маску.

Інтэр'ер ГЦ «Парус». Фота: astogroup.by

Калега парадзіхі, якую таксама завуць Алена, кажа, што прымала роды ўпершыню ў жыцці.

«У асноўным яна ўсё сама зрабіла. Стала на каленкі і пачала нараджаць. З’явілася галоўка і далей я ўжо дапамагала. Дзіцяці паклала на халат і трымала пупавіну, а неўзабаве прыйшлі медыкі і дапамаглі. Я хоць і пенсіянерка, але ўпершыню ў жыцці з такім сутыкнулася. Да гэтага часу дрыжу».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025