47 грузавікоў з 300 тонамі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь у чацьвер, 4 чэрвеня. 5 чэрвеня груз прыбудзе на Гродзеншчыну і ў Мінск, піша «Радыё С**бода» са спасылкай на польскую амбасаду.
Грузавікі вязуць 1000 кубамэтраў грузу, у тым ліку маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі.
Як падкрэсьліў дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы. Яе даставяць у шпіталі Гродзенскай вобласьці і Менску.
Плянуецца, што грузавікі перасякуць мяжу 5 чэрвеня каля 6:30 раніцы ў пункце пропуску «Кузьніца Беластоцкая — Брузгі» і прыбудуць у Менск у гэты ж дзень. Іх сустрэнуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і польскай амбасады ў Менску.
Першую партыю гуманітарнай дапамогі беларускім мэдыкам падчас эпідэміі каранавірусу Польшча накіравала ў Беларусь 24 красавіка. Шэсьць грузавікоў прывезьлі агулам каля 80 тысяч літраў дэзынфэкцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў. Частка грузу засталася ў Горадні, рэшта мелася паехаць у Менск і Воранава.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…