Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 45 981 выпадак каранавіруса, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 21 162 пацыентаў, 253 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі дыягнаставалі 865 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 5 чалавек, 991 пацыента выпісалі.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 585 065 тэстаў. За апошнія суткі - 11 366, з іх 7,6% выявіліся станоўчымі.
У Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы пачнуць праводзіць платныя тэсты на каранавірус — магчыма, ужо з наступнага тыдня, паведамляе «Вечерний Гродно». Ля прахадной бальніцы ўсталююць вагончык, дзе будуць забіраць біяматэрыялы і праводзіць аналізы, як лабараторныя ПЦР-даследаванні, так і экспрэс-тэсты. Верагодней за ўсё, прыём будзе паводле запісу. Кошты пакуль невядомыя. Спонсар міні-лабараторыі - буйное гродзенскае прадпрыемства.
Па словах галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста вобласці Уладзіміра Цыркунова на 1 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці было зафіксавана 11% ад усіх захварэлых на новы каранавірус ў Беларусі, перадаваў тэлеканал"Гродна Плюс". Паводле дадзеных на 1 чэрвеня гэта было блізу 4774 чалавек. Больш дакладных звестак па вобласці не паведамляюць.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…