У час ператрусу на сямейным лецішчы Ціханоўскага следчыя выявілі 900 тысяч долараў, паведаміў паплечнік Ціханоўскіх Аляксандар Кабанаў, перадае «Радыё С**бода». Паводле яго інфармацыі, пералік купюраў працягваецца дагэтуль.
«Я магу паведаміць толькі тое, што мне вядома на дадзены момант, — кажа Аляксандар Кабанаў. — Інфармацыю маю ад людзей, якія знаходзяцца на месцы вобшуку. Перапіс купюр яшчэ працягваецца на дадзены момант». Як расказаў Кабанаў, іх знайшлі ўначы, прыкладна паміж 1-ай і 4-ай гадзінамі. Паводле яго, следчые брыгады змяняліся на працягу ўсяго перыяду вобшуку. «Панятыя таксама змяняліся, у дом нікога не пускалі. Разам з маці Сяргея Ціханоўскага ў якасьці панятых на месцы вобшуку хацелі прысутнічаць яго знаёмыя і сябры, але ім адмовілі, — сказаў Кабанаў. — Трэцяя брыгада следчых знайшла частку грошай у адным месцы, яшчэ частку — у іншым. Гэта не былі нейкія таемныя месцы. Там ужо праводзілі вобшук і раней нічога не знайшлі».
Як удакладняе Кабанаў, акрамя грошай следчыя выявілі пнеўматычнае ружжо і вялікую колькасьць дакументаў, датычных дзейнасці фірмы Сяргея Ціханоўскага і асабіста яго як індывідуальнага прадпрымальніка. Па словах Аляксандра Кабанава, перапіс вынятых дакументаў праведзены не быў, іх проста склалі ў скрынкі.
Ператрус у прыватным доме Сяргея Ціханоўскага ля Гомелю пачаўся прыкладна ў 17 гадзін 3 чэрвеня і працягваецца дагэтуль.
Для прысутнасці на ператрусе з Мінску пад Гомель прывезлі маці Сяргея Ціханоўскага. Пра гэта раней расказала Святлана Ціханоўская, прэтэндэнтка ў кандыдаты на выбары прэзідэнта і жонка Сяргея.
Таксама 3 чэрвеня з ранку і прыкладна да 16 гадзіны ператрус вялі у гомельскай студыі Сяргея Ціханоўскага ў гатэлі «Кастрычніцкі». Дзверы ўзламалі і пазней не апячаталі, расказалі супрацоўнікі гатэля «Радыё С**бодзе».
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…