4 чэрвеня Асамблея НДА запрашае паўдзельнічаць у Марафоне лекцый. Цягам пяці гадзін адбудзецца «анлайн-забег» ад розных спікераў і спікерак.
Трансляцыя пройдзе на YouTube-канале Асамблеі НДА. Рэгіструйся ТУТ, каб мы даслалі табе нагадку пра старт лекцыі.
16:00 «Шматразовае VS Аднаразовае», Наталля Блішчык
Нагадаць пра лекцыю ад Наталлі.
На лекцыі вы даведаецеся як зменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе без шкоды для здароўя, як зрабіць шматразовы посуд і упакоўку бяспечнымі для карыстання. А таксама паразважаеце, ці зможа страх каранавіруса знішчыць лад жыцця, які будуецца на прынцыпах Zero Waste.
Наталля Блішчык — супрацоўніца інфармацыйнага цэнтра па пытаннях хімічнай бяспекі і адходаў Цэнтра экалагічных рашэнняў.

17:00 «Жанчыны і COVID: 5 гісторый беларусак», Наталька Мотуз
На прыкладзе некалькіх рэальных гісторый жанчын вы даведаецеся пра патрэбы і праблемы беларусак у часы пандэміі. Абмяркуем уразлівасць жанчын — санітарак і медсясцёр, настаўніц і маці з дзецьмі - падчас каранавірусу.
Наталька Мотуз, сяброўка Рады БАПЖ — Беларускай арганізацыі працоўных жанчын.
Нагадаць пра лекцыю ад Наталькі.

18:00 «Каранавірус: медыягігіена і пабочныя эфекты», Тамара Мацкевіч
Падчас лекцыі можна будзе даведацца, як не паддавацца паніцы праз чытанне фэйкавых навін, атрымаць парады па павелічэнні медыяграматнасці. Каранавірус сыходзіць, а фэйкі застаюцца.
Тамара Мацкевіч — медыяэкспертка, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы, рэдактарка партала nastaunik.info.
Нагадаць пра лекцыю ад Тамары.

19:00 «2020: назад да межаў і ксенафобіі», Валдзіс Фугаш
Падчас лекцыі Валдзіс падзеліцца інфармацыяй аб тым, як падзеі першых месяцаў 2020 году агаляюць нецярпімасьць і мысьленьне ў катэгорыі межаў і нацыяў, а таксама пра магчымыя небясьпечныя наступствы гэтага.
Валдзіс Фугаш — праваабаронца з каманды Human Constanta, займаецца пытаньнямі правоў чалавека, культуры міра, асаблівы фокус на перасячэньні тэмаў міграцыі і/ці спорта і правоў чалавека.

20:00 «Адказны і экалагічны турызм у свеце і ў Беларусі», Маша Гуліна
Што такое адказны турызм, якія ёсць прыклады ўдалых экатурыстычных праектаў у свеце, які патэнцыял экатурызма ў Беларусі і ці можна падарожнічаць так, каб нікому і нічому не нашкодзіць?
Спікерка: Маша Гуліна, рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel 34travel.me і сайта прыродаахоўчай арганізацыі «Багна» bahna.land