Мінула шмат стагоддзяў, але законы выпуску і абарачэння грошай прынцыпова не змяніліся. У Беларусі выдаюць альбом-энцыклапедыю “100 манет Вялікага Княства Літоўскага”, дзе раскажуць пра грошы краіны.
Выдаўцы запланавалі шчыльную крэйдаваную паперу, вялікі фармат, цвёрдую вокладку і якасны друк. Альбом рыхтуе выдавецтва “Тэхналогія”, вядомае сваім уважлівым стаўленнем да культуры кнігі. Законы беларускай мовы будуць у прыярытэце.
Кніга будзе багата ілюстравана адмысловай гістарычнай графікай. Выявы падбяруць сябры Студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.
Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.
Аўтары
Дзмітрый Гулецкі – даследнік нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Галоўны рэдактар зборнiка “Русь, Лiтва, Арда”, лаўрэат залатога знака Беларускага нумiзматычнага таварыства.
Мікалай Дарашкевіч – даследнік нумізматыкі, заснавальнік Аптэкi-музея ў Гродне. Кандыдат бiялагiчных навук.


Чакаецца, што кніга будзе гатова ўвосені 2020 года. Для гэтага неабходна сабраць 10 900 BYN. Грошы збіраюць да 20 ліпеня. Кожнаму падзякуюць за падтрымку на старонках кнігі.
- Вы атрымаеце плакат фармату А2 з усімі манетамі з кнігі ў натуральны памер – за 10 рублёў;
- Першыя 100 фундатараў атрымаюць альбом са зніжкай – за 30 рублёў;
- Хто не паспее – усё адно добра зэканоміць, замовіўшы кнігу па выдавецкім кошце – 35 рублёў.
Для буйных фундатараў і тых, хто замовіць 10-20-100 асобнікаў, ёсць асаблівыя прапановы. Больш інфармацыі – на ulej.by.





