«Я быў закаханы ў Лукашэнку — цяпер яго ненавіджу». Гродзенец распавёў, як затрымлівалі яго сына

Гродзенскага актывіста Дзмітрыя Фурманава затрымалі 29 траўня падчас збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскаў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Яго бацька распавёў, як змагаўся за сына, калі яго забіралі супрацоўнікі міліцыі.

Затрыманне Дзмітрыя праходзіла на вачах Аляксандра Фурманава. Мужчына спрабаваў змагацца за сына.

«Усё было на маіх вачах, калі пачалася заварушка каля Ціханоўскага, — распавядае Аляксандр Васільевіч. — У гэты час са скверыка выбеглі чатыры чалавекі - маладыя хлопцы ў цывільным адзенні. І разам з крэслам яны забралі Дзіму. Яго хутка панеслі да дарогі, дзе стаяла машына на мінскіх нумарах».


Чытайце таксама:

«Меньше 1000 подписей мы не собирали». Гродно стал первым городом, куда привезли Светлану Тихановскую

Блогер Сергей Тихановский задержан в Гродно

Так праходзіў збор подпісаў на Савецкай плошчы

Сын Аляксандра збіраў на пікеце подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі. Аляксандр Васільевіч бег за сынам да машыны і не даваў ёй праехаць. Неўзабаве да яго падбегла яшчэ некалькі чалавек на дапамогу.

«Мы не давалі праехаць і чакалі, але машына рэзка дала па газах. Я ледзь паспеў ухіліцца, мяне зачапілі бамперам».


Чытайце таксама: Координатор инициативной группы Тихановской в Гродно не может выйти из дома


«Столько времени мы не знали, где сын. Сегодня утром нам сказали, что он задержан и находится в изоляторе, вместе с другими гродненцами, задержанными в тот день».

Увечары 29 мая Аляксандр Васільевіч спрабаваў атрымаць інфармацыю пра сына ў Гродзенскім УУС. Толькі раніцай 30 мая яму ўдалося даведацца, што сын — у ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага раёна на вуліцы Гая.

«Столькі часу мы не ведалі, дзе сын. Сёння раніцай нам сказалі, што ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары, разам з іншымі гродзенцамі, затрыманымі ў той дзень».

Гродзенцы блакуюць машыны супрацоўнікаў міліцыі

Аляксандр Васільевіч сынам ганарыцца і падтрымлівае яго грамадзянскую пазіцыю.

«Я разумею, чаму Дзіма гэта робіць. Сёння дзеецца паўнейшае бязладдзе ў Беларусі. І больш за ўсё мяне прыгнятае бяззаконне, якое творыць наша міліцыя. З гэтым нельга мірыцца, гэтая сістэма прагніла наскрозь. Я раней быў прыхільнікам Лукашэнкі, быў закаханы спачатку ў яго. Зараз я яго ненавіджу. Калі ніхто сёння не будзе змагацца, то гэтае бяззаконне будзе працягвацца вечна».

Чытайце таксама:

Милиционер попал в больницу после задержания Тихановского в Гродно

Задержание Тихановского и «нападение на милиционера» в Гродно: разбираем видео с места событий

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025