Дырэктар Цэнтру інфэкцыйных захворваньняў і СНІД Літвы (ULAC) прафэсар Саўлюс Чаплінскас 26 траўня ў інтэрвію Delfi расказаў пра ідэі наконт адкрыцьця межаў зь іншымі краінамі падчас пандэміі каранавірусу, піша С**бода.
Латвія, Літва і Эстонія адкрылі межы паміж сабой яшчэ 15 траўня. Паводле Delfi, «у сярэдзіне чэрвеня ўжо кажуць аб адкрыцьці межаў зь іншымі краінамі».
На думку Саўлюса Чаплінскаса, для адкрыцьця межаў зь іншымі краінамі будзе залежыць ад «двух момантаў»: колькасьці захворваньняў на COVID-19 і выкарыстаньня сучасных тэхналёгіяў.
«Напрыклад, калі казаць пра Беларусь — усё роўна там ёсьць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі, — разважае Чаплінскас. — Чаму б ня ўвесьці пашпарт або сэртыфікат COVID-19? Хочаш праехаць, праверся і пакажы.
Яшчэ адно пытаньне — я думаю, што хутка надыдзе такі час, калі можна мець на мяжы спэцыяльнае абсталяваньне, з дапамогай якога цягам 30 хвілінаў, проста на месцы, можна выканаць тэст. Так, гэта каштуе грошай, але, можа, сам чалавек быў бы зацікаўлены заплаціць".
З такімі ідэямі гаворка ідзе менавіта пра межы з Расеяй і Беларусьсю, пацьвердзіў Чаплінскас. Ён дадаў, што «калі вельмі пастарацца», абсталяваньне для гэтага можа зьявіцца ў Літве цягам двух месяцаў, хоць «перадусім такой тэхналёгіяй хочуць забясьпечыць Амэрыку».
«Ёсьць і іншыя сучасныя спосабы, толькі ня трэба баяцца іх ужываць», — адзначыў Чаплінскас.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).