Каля 200 гродзенцаў прыйшлі ўвечары 26 траўня на Савецкую плошчу, каб паставіць подпіс за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.

Святлана Ціханоўская — жонка блогера Сяргея Ціханоўскага. Яна вырашыла падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты 15 траўня. Да гэтага ЦВК адмовіў Сяргею Ціханоўскаму ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы.

Чарга з жадаючых паставіць подпіс расцягнулася на 200 метраў, людзі стараліся трымаць сацыяльную дыстанцыю ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

«Мы хочам пераменаў, вось і прыйшлі падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай, — кажа гродзенка Таццяна. — Вы паглядзіце, хто выходзіць сёння на вуліцу — звычайныя людзі, якія раней ніяк не былі звязаныя з палітыкай. Пераменаў хоча ўвесь беларускі народ».

Пасля гадзіны збору подпісаў пачаўся моцны дождж, але ён не напалохаў людзей у чарзе. Толькі пасля таго, як прадстаўнік ініцыятыўнай групы Ціханоўскай зразумеў, што ў дождж немагчыма збіраць подпісы, ён перанёс свой стол у сквер каля помніка Фары Вітаўта. Там і працягнуўся збор подпісаў.

Падпісацца за Ціханоўскую прыйшоў і гродзенскі блогер Вадзімаці.

«На дадзены момант ідзе няроўная барацьба — у Аляксандра Лукашэнкі вялікі апарат падтрымкі, а ў альтэрнатыўных кандыдатаў нашмат менш пляцовак. Яны рэдка ў СМІ мільгаюць. Я лічу, што мы павінны перадаваць інфармацыю адзін аднаму пра збор подпісаў. Гэта важна.
Сёння мы вырашаем будучыню сваёй краіны і ўсе цяпер залежыць толькі ад нас. Чым больш вылучаецца кандыдатаў на выбары, тым лепш», — сказаў Вадзімаці.

У пятніцу 29 траўня ў Гродна на пікет абяцае прыехаць і сам блогер Сяргей Ціханоўскі.

Чытайце таксама:

«Мы просто забыли, что были лучшими». Виктор Бабарико о национальной идее белорусов и фальсификации выборов

«Пришло время ЧЕ?» В Гродно Сергей Черечень рассказал, с чем идет на выборы

«Есть ли козырь в рукаве? Есть!» Валерий Цепкало говорил в Гродно о коронавирусе, фальсификациях и отношениях с Россией

«Если Лукашенко захватит власть на выборах, будет партизанская война». 9 убеждений блогера Тихановского