Новости

Амаль 39 тысяч беларусаў заразіліся COVID-19. Адмянілі мерапрыемствы на 22 чэрвеня

У Беларусі на 27 траўня зарэгістраваныя 38 956 (+897) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 15 923 (+837) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19. Памерлі 214 (+6) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 485 534 тэсты.

Берасьцейскі аблвыканкам скасаваў усе імпрэзы ў гарадзкой фартэцыі да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай айчыннай вайны, піша С**бода.

Прадстаўнікі вайскова-гістарычнага клюбу «Гарнізон» на сваіх старонках у сацыяльных сетках пацьвердзілі, што рэканструкцыю абароны Берасьцейскай крэпасьці, якую меркавалася зрабіць раніцай 22 чэрвеня, адмянілі.

Адмянілі ня толькі яе, але і ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы.

«Мы вельмі шкадуем, але ў гэты нялёгкі час важна найперш захаваць сваё здароўе», — адзначаюць рэканструктары.

Першапачаткова ў праграме былі заплянаваныя інсцэнізацыі «апошняга мірнага дня» і эпізодаў «гераічнай абароны» крэпасьці. Яны меліся адбыцца на Кобрынскім умацаваньні.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025