Каранавірус выявілі амаль у 100 спецыялістаў на пляцоўцы Беларускай АЭС, пра гэта ў відэапаведамленні распавёў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў.
Заразіліся на прадпрыемстве і работнікі з Расіі, і беларусы. Каранцінныя меры выконваюцца.
Праект у асаблівым прыярытэце, падкрэсліў кіраўнік Расатама і папрасіў куратараў праекта ўзмацніць працу.
— У нас там цяпер самая гарачая пара — на працягу бліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію і выйсці на фізпуск, пры гэтым максімальная абараняючы і зберагаючы персанал, — сказаў Ліхачоў.