У Беларусі пацвердзілі 33 371 выпадак каранавіруса. А ў свеце — рэкордная колькасць заражэнняў за суткі

Па стане на 21 траўня ў Беларусі пацверджаны 33 371 выпадак каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 12 057 пацыентаў, 185 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За суткі лабараторна пацвердзілі 945 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 6 чалавек, 642 пацыенты ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго праведзена 403 236 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 15 563.

Пандэмія не ідзе на спад

У сераду, 20 траўня, Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла аб рэгістрацыі самай вялікай колькасці заражэнняў каранавірусам з моманту пачатку пандэміі. «За апошнія 24 гадзіны ў СААЗ было зарэгістравана 106 000 выпадкаў - найбольшая колькасць за адзін дзень з пачатку ўспышкі», — сказаў генеральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Адханом Гебрейесус. «Нам яшчэ трэба будзе прайсці доўгі шлях у гэтай пандэміі,» — лічыць ён.

Прадстаўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Расіі Меліта Вуйновіч сказала, што барацьба з COVID-19 — гэта спрынт, у якім краінам трэба бегчы разам у знак салідарнасці адзін з адным. Паводле яе слоў, пандэмію не атрымаецца ўтрымаць, пакуль яна не пройдзе па ўсіх кутках свету, і вірус знаходзіцца ў кожнай краіне, піша vesti.ru са спасылкай на тэлеканал «Расія 24».

Спецыялістка адзначыла, што існуе толькі магчымасць знізіць перадачу інфекцыі ад чалавека да чалавека, гэта залежыць ад супрацьэпідэміялагічных мераў. Прадстаўніца СААЗ сказала, што ў Расеі дзякуючы прынятым мерам удалося зменшыць ўзровень смяротнасці і запаволіць перанос каранавіруса.

Вуйнович распавяла, што паўсюль, дзе была першая хваля каранавіруса, магчыма і другая. Насельніцтва павінна зразумець, што небяспека і рызыка захварэць не мінулі, таму ў любым выпадку трэба выконваць меры засцярогі.

У Швецыі - рэкорд

У Швецыі зарэгістравана найбольшая колькасць смерцяў ад каранавіруса ў Еўропе на душу насельніцтва за апошні тыдзень, паведамляе businessinsider.com. Дадзеныя апублікаваныя на рэсурсе Our World In Data Оксфардскага ўніверсітэта.

Швецыя, як і Беларусь, не абвяшчала афіцыйнага карантыну. Замест гэтага там заахвочвалі грамадзян заставацца дома, калі яны хварэюць, і падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю на публіцы.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025