На куплю палаца прэтэндуе некалькі інвестараў. Яны гатовыя ўкласці неабходныя сродкі на яго аднаўленне і выкарыстанне па іншаму прызначэнню. На мінулых аўкцыёнах яго не хацелі набыць нават з паніжэннем першапачатковай цаны, паведамілі grodnonews.by у Гродзенскім гарвыканкаме.

Таргі адбудуцца ў панядзелак 25 траўня. Пакупнік павінен будзе зрабіць рэканструкцыю старадаўняга будынка і пераабсталяваць яго пад аб’ект адміністрацыйнага альбо культурна-асветніцкага прызначэння.

У 2008 годзе гарадскія ўлады гэты аб’ект хацелі выкарыстаць для Палаца шлюбу, але ДАІ выказалася не на карысць праекта ў сувязі з немагчымасцю ўладкавання паркоўкі ў гістарычным цэнтры Гродна. Такое меркаванне выказала гарадская архітэктура і УКБ.

Два гады таму з’явілася інфармацыя, што будынак былой медыцынскай акадэміі хацелі купіць кітайцы і перарабіць яго пад гасцініцу. У 2019 годзе паведамлялі, што аб’ектам зацікавіўся музыка Андрэй Разін. Ён планаваў адкрыць там школу талентаў для адоранай моладзі з усёй Беларусі. Разін нават сустракаўся з кіраўніцтвам горада і прасіў, каб яму перадалі аб’ект за бесцань. Але гарадскія ўлады на гэта не пайшлі.

Даведка

Будынак па Ажэшкі, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней аб’ект быў інтэрнатам другога армейскага корпуса і кіраваннем павятовага воінскага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны частка памяшканняў выкарыстоўваліся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 годзе нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены вайсковаму суду і камендатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.

Дворец в центре Гродно ждет инвестора. В феврале пройдет аукцион

Вместо китайцев — «Ласковый май»? Андрей Разин хочет открыть в Гродно центр творчества и возродить производство фарфора

Chinatown в парке Жилибера? Почему нельзя разрешать строить в китайском стиле в центре Гродно